Па ўсіх пытаннях звяртайцеся

pryhne4any@tut.by

Зялёная прастора для сацыяльнага ўключэння

Картинки по запросу green cityКалі: 4-11 траўня 2020 (адкладаецца на невызначаны час)

Дзе: Caltanissetta, Італія (Сіцылія)

Для каго: моладзевыя працаўнікі/ валанцёры  18+

Дэдлайн: 31.01.2020

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету 

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 

Кароткае апісанне праекта

Навучальны курс накіраваны на падтрымку моладзевых работнікаў праз паглыбленне ведаў, развіццё ключавых кампетэнцый і азнаямленне з прыдатнымі інструментамі, якія неабходныя для актыўнага ўключэння моладзі ў мясцовую супольнасць і для павышэння сацыяльна-прафесійнай інтэграцыі ўразлівых груп. Трэнінг арыентаваны на міжкультурнае навучанне ў галіне моладзі і выкарыстанне альтэрнатыўных падыходаў для гарадскога садаводства.

Кантэкст

Паглыбленне эканамічнага крызісу ўзмацнілася сацыяльнай ізаляцыяй і беднасцю сярод моладзі. Згодна з «Маладзёжнай стратэгіяй ЕС», нягледзячы на нязначны спад з 2014 года, колькасць дзяцей і моладзі, якім пагражае рызыка беднасці альбо сацыяльная ізаляцыя, павялічылася за апошняе дзесяцігоддзе. У 2017 годзе ўзровень рызыкі беднасці альбо сацыяльнай ізаляцыі сярод моладзі ва ўзросце 16-29 гадоў склаў 27,7% у ЕС. Адпаведна, доля маладых людзей, якія жывуць у хатніх гаспадарках з вельмі нізкай інтэнсіўнасцю працы, усё яшчэ павялічваецца, што стварае сур’ёзныя рызыкі для іх эканамічнага і сацыяльнага дабрабыту. Акрамя таго, мы жывем у свеце, у якім абмежаваная колькасць людзей штодня кантактуе з прыродай. У выніку ўсё менш людзей здольныя назіраць за прыродным светам, шанаваць яго каштоўнасць.

Больш падрабязнае апісанне будзе даслана адабраным удзельнікам.

 

Дзе і калі?

Похожее изображение

Трэнінг адбываецца 4-10 траўня. Прыезд 4-ага траўня да 15.30, ад’езд 11-ага траўня.

Месца правядзення – гэта горад Caltanissetta ў Італіі на востраве Сіцылія.

Размяшчэнне і харчаванне

Пражыванне і харчаванне пакрываюцца на 100%. Усе ўдзельнікі будуць размяшчацца ў гасцініцы “AntichiRicordi”, у міні-апартаментах (3/4 чалавекі на міні-апартаменты), абсталяванымі ўсімі зручнасцямі: ванная, гасцёўня, кухня з халадзільнікам, кандыцыянер, тэлевізар, бясплатны доступ у Інтэрнэт.

Hotel Antichi Ricordi, Via Villaglori n.45 93100 Caltanissetta

https://antichiricordi.com/

 

Профіль удзельнікаў

Шукаем 3 удзельнікаў\удзельніц:

• Моладзевыя работнікі/валанцёры;
• узрост 18+;
• веды і зацікаўленасць у тэме праекта;
• Вопыт і матывацыя да працы з моладзю з меншымі магчымасцямі / веданне сацыяльных праблемаў, патрэбаў моладзі – будзе плюсам

—Стаць валанцёрам у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу (з Польшчы), пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі).

– віза аплочваецца за свой кошт.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 31 студзеня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/