Па ўсіх пытаннях звяртайцеся

pryhne4any@tut.by

 

Музыка перамагае ўсё! міжнародны мyзычны плэнер 16+

Музыка перамагае ўсё! міжнародны мyзычны плэнер 16+

Разлічваем распачаць/ працягнуць супрацу з 9 актыўнымі маладзёнамі і моладзевымі працаўнікамі. Удзельнікі разглядаюцца, як патэнцыйныя ўдзельнікі/ су-арганізатары/ валанцёры на штогадовы фестываль «Каласы пад сярпом Тваім».

Калі: 1-8 ліпеня / 20-30 жніўня (адкладзена на невызначаны час)

Для каго: музыкі 16-25 / моладзевыя працаўнікі 18+

Дзе: Люблін, Польшча.

Дэдлайн: 5 красавіка 2020

 

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

 => Запоўніць заяву

 

Праект рэалізуецца ў рамках праграмы ЕС “Эразмус+” з удзелам арганізацый з Польшчы, Партугаліі, Ангельшчыны, Турцыі і Чэхіі.

Праграма

Чакаюцца наступныя блокі:

  • міжкультурныя вечары (удзельнікі будуць вучыць адзін аднога песням на сваім родных мовах)
  • майстаркласы па стварэнні музычных кампазіцыяў ад удзельнікаў прафесійных гуртоў
  • джэм-сэшн, дзе зможаш паіграць на розных інструментах/ паспяваць/ паэксперыментаваць.
  • абмен досведам па магчымасцях для музыкаў у розных краінах.
  • як спланаваць і падрыхтаваць музычнае мерапрыемства самому (канцэрт сваёй групы, адукацыйнае мерапрыемства і інш.)
  • Самба (барабанны аркестр) – майстарклас па калектыўнай ігры на барабанах.

І шмат усяго іншага…

Усе партнёрскія арганізацыі працуюць з моладдзю ў музычнай сферы. Мэтай моладзевага абмену і трэнінга з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі моладзевых лідэраў і моладзевых супрацоўнікаў з партнёрскіх арганізацый.

У першую чаргу праект навучыць іх інтэграцыі моладзі з розных сацыяльных слаёў і этнічных груп праз музычныя заняткі.

 

Што атрымаюць удзельнікі?

– навучацца дасягаць лепшых вынікаў у навуцы, у прафесійным і асабістым жыцці (праз станоўчы ўплыў музыкі);

– навучацца развіваць уласныя музычныя і творчыя навыкі;

– навучацца розным тэхнікам ігры на музычных інструментах шляхам абмену вопытам і практыкі з іншымі ўдзельнікамі;

– павысяць узровень ініцыятыўнасці (для ўласнай дзейнасці ў музычнай сферы).

Дзейнасць праекта адаб’ецца на ўзроўні адказнасці і арганізатарскіх здольнасцях (удзельнікі самі рыхтуюць заняткі і кіруюць большасцю мерапрыемстваў).

– узмоцняць сваё крытычнае мысленне.

– начувацца: рабіць плакаты і рэкламу ў Інтэрнэце, выкарыстоўваць сацыяльныя медыя для музычных мерапрыемстваў, рабіць відэаролікі;

Кароткае апісанне ўсяго праекта (3 этапы)

  1. Навучальны курс 1-8 ліпеня (20 удзельнікаў) аб арганізацыі музычных мерапрыемстваў для моладзі.
  2. Удзельнікі паедуць дадому і дапамогуць удзельнікам падрыхтавацца да моладзевага абмену.
  3. Апошні этап 20-30 жніўня: моладзевы абмен (28 удзельнікаў).

Профіль удзельнікаў

Мы чакаем, што ўдзельнікі іграюць на музычных інструментах. Уменне спяваць – толькі плюс.

На працягу ўсіх мерапрыемстваў удзельнікі будуць вучыць адзін аднаго песням на сваіх нацыянальных мовах. У той жа час будзе выдатна, калі яны прынясуць у праект ўласныя музычныя інструменты.

Шукаем дзевяць актыўных людзей, якія дапамогуць якасна правесці мерапрыемства і далей працаваць з тэмай на мясцовым узроўні.

  1. Моладзевыя работнікі/валанцёры/ музыкі;
  2. узрост:
    • 18+ для мерапрыемства 1-8 ліпеня;
    •  16-25 год – для 20-30 жніўня.;
  3.  веды і зацікаўленасць у тэме праекта;
  4. вопыт і матывацыя да працы з моладзю з меншымі магчымасцямі – будзе плюсам
  5. валоданне ангельскай мовай – вялікі плюс.

 

Нам патрэбныя музыкі, якія, да прыкладу яшчэ і:

    • SMM-актывісты – для працы ў сац.сетках
    • Фатографы і відэааператары – для фота- і відэа-здымкаў мерапрыемства
    • Гатовыя правесці майстэрню (занятак) для ўдзельнікаў
    • …усё іншае, што Вы лічыце неабходным для праекта (для фестываля “Каласы…”)

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

– віза аплочваецца за свой кошт.

—Стаць валанцёрам у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (запоўніць анкету.)

 

Каб падацца:

  1. Запоўніць анкету да 5 красавіка
  2. Падзяліцца ў вк ці фб пастом аб праекце