Па ўсіх пытаннях звяртайцеся

pryhne4any@tut.by

Гішпанія. Трэнінг “Адчуй сябе ў маёй талерцы”

Калі: 9-14 лютага 2020 года

Дзе: ГішпаніяCubillos Del Sil (Leon)

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

Картинки по запросу inclusion

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 14 снежня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 

Кароткае апісанне праекта

“PUT YOURSELF IN MY SHOES. 2nd EDITION” – навучальная сустрэча для моладзевых працаўнікоў, якія працуюць па тэме сацыяльнага ўключэння людзей з інваліднасцю (іншых груп з меншымі магчымасцямі).

Мэты навучання:

  • забеспячэнне моладзевых працаўнікоў / моладзевых лідэраў неабходнымі інструментамі для спрыяння ўключэнню маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў мерапрыемствах, якія ладзіць іх арганізацыя
  • прасоўванне дзейнасці па павышэнні дасведчанасці і нармалізацыі, накіраванай на ўключэнне.

Сацыяльнае ўключэнне азначае гарантаваны роўны доступ да ўсіх сацыяльных формаў узаемадзеяння ў грамадстве, уключаючна з працаўладкаваннем, адукацыяй, сацыяльнымі паслугамі і медыцынскай дапамогай.

 

Дзе і калі?

Трэнінг праходзіць з 9 па 14 лютага 2020 года.

Мерапрыемства адбываецца ў правінцыі Кастылія ў Гішпаніі, каля горада Леон. Пражыванне арганізоўваецца ў цэнтры адпачынку Cubillos del Sil village. Удзельнікі будуць жыць у асобных даміках з кухняй на некалькі чалавек (wi-fi ёсць паўсюльwink).

Даезд: арганізатар забяспечвае даезд з Мадрыду да месца правядзення (9 лютага у 13.00) і назад у Мадрыд (прыезд 14 лютага каля 14.00). У дзень прыезду і ад’езду арганізатар можа пакрыць бюджэтнае жытло ў Мадрыдзе.

Профіль удзельнікаў

Шукаем 2 удзельнікаў\удзельніц:

• Моладзевыя работнікі;
• узрост 18+;
• веды і зацікаўленасць у тэме праекта (сацыяльнае выключэнне);
• Вопыт і матывацыя да працы з моладдзю з меншымі магчымасцямі;
• веданне сацыяльных праблемаў, патрэбаў моладзі.

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Вільні), пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

(магчымасць аплаціць начлег у Мадрыдзе)

— рэгістрацыйны ўнёсак – 50 еўра (аплата ў Беларусі).

– віза аплочваецца за свой кошт.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 14 снежня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/