Па ўсіх пытаннях звяртайцеся

pryhne4any@tut.by

Праца з маладымі мацярамі: трэнінг Гішпанія

Похожее изображение Калі: 31 траўня – 6 чэрвеня (адкладзена на невызначаны час)

Дзе: Мадрыд, Гішпанія

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
 Дэдлайн20 лютага

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца   арганізатарам.

 

=>Запоўніць анкету на ўдзел.

 

 

 

Апісанне праекта

Праект “The bond” – гэта стратэгічнае партнэрства арганізацыяў з шэрагу краін: Польшча, Беларусь, Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Румынія. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй з праграмы “Эразмус+”.

Праект створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх  і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы не даем ацэнку іх жыццю, але ствараем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.

Праект не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць, не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.

Праект скіраваны  да спецыялістаў – прадстаўнікоў сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльных работнікаў, сямейных кансультантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў), якія сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў і маладых мам.

Каго мы шукаем

Запрашаем 2 чалавек з досведам у моладзевай працы.

Магчымасці для адабраных кандыдатаў:

1)прэзентаваць беларускі досвед на трэнінгу ў Гішпаніі (Мадрыд);

2)тэсціраванне методык працы з маладымі мацярамі на практыцы;

3)далейшая супраца ў міжнародных і мясцовых праектах;

4)развіццё навыкаў вядзення блога для маладых мам (http://mihck.info/mm).

 

Наступныя крытэры будуць дадатковай перавагай да адбору:

-досвед працы з маладымі мацярамі

-досвед у даследчай працы \ аналітычныя навыкі

-досвед у міжнародных праектах і Эразмус+

-высокі ўзровень ангельскай мовы

-мужчынскі пол

 

Умовы ўдзелу ў трэнінгу(Мадрыд):

1) зрабіць рэпост у VK альбо ў facebook аб праекце:

2) Запоўніць анкету да 20 лютага

 

-Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываецца арганізатарам;

-заяўнікі павінны прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў па праекце:

1)падрыхтаваць занятак па тэме “Бацькоўства: удзел бацькі ў маладой сям’і” + станоўчыя прыклады інтэрвенцыі;

2)правесці гэты занятак у Беларусі для спецыялістаў (не для мацярэй ці бацькоў) – МГА “Добрая воля” дапаможа ў арганізацыі.

3)правесці гэты самы занятак на трэнінгу ў Мадрыдзе для партнёрскіх арганізацыяў.