Па ўсіх пытаннях звяртайцеся

pryhne4any@tut.by

 

Моладзевы абмен без алкагаля – Эразмус+ у Літве

Моладзевы абмен без алкагаля – Эразмус+ у Літве

Калі: 02-10/11/2019
Дзе: Каўнас, Літва
Для каго: 6 удзельнікаў 16-24 год + адзін моладзевы лідар 18+
Картинки по запросу kaunas

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 9 жніўня+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

 

Кароткае апісанне праекта

“Alcohol free” – гэта 9-дзённы моладзевы абмен, які пройдзе ў Каўнасе (Літва) і збярэ ўдзельнікаў з пяці краін – Літвы, Румыніі, Чэхіі, Беларусі і Польшчы,- каб змяняць стаўленне да спажывання алкаголю ў мэтах заахвочвання моладзі выкарыстоўваць больш карысныя альтэрнатывы вольнага часу, а таксама аказваць станоўчы ўплыў на іх мясцовыя супольнасці.
Згодна з “Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя” за 2014 год Літва ўвайшла ў першую дзесятку месцаў, разам з Румыніяй, Польшчай, Чэхіяй, Беларуссю і іншымі краінамі па спажыванні алкаголю ў свеце. На працягу некалькіх гадоў сітуацыя моцна не змянілася, і тэндэнцыі ўжывання алкаголю ў гэтых краінах застаюцца ранейшымі. Гэты праект – глыбокая дыскусія пра спажыванне алкаголю і адмову ад яго. Такі выбар падвысіць дасведчанасць маладых людзей і станоўча паўплываюць на грамадства, а таксама дапаможа маладым людзям з меншай колькасцю магчымасцяў інтэгравацца ў эканамічнае і сацыяльнае жыццё.
Мэты праекта:
 Павышэнне дасведчанасці аб шкодных наступствах ўжывання алкаголю.
 Змяніць стаўленне да спажывання алкаголю.
 Садзейнічаць праграме Erasmus+ і яе мэтам.
Працоўная мова – ангельская.

Дзе і калі?

Моладзевы абмен будзе праходзіць 02-10 кастрычніка (першы і апошні дзень на прыезд і ад’езд) у Kaunas City Hotel ( http://kaunascityhotel.com ). Заняткі будуць адбывацца ва ўніверсітэце Вітаўта.

 

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем  6 удзельнікаў 16-24 год + аднаго моладзевага лідара 18+, якія

– імкнуцца атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;

– валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— наяўнасць валанцёрскага досведу (жаданне стаць валанцёрам) у фондзе “Добрая воля”\ РГА “Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

– Перавага аддаецца моладзі з меншымі магчымасцямі (пазначыць у анкеце).

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра (аплата ў Беларусі)

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 9 жніўня+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/